http://www.bseu.minsk.by/meo
МЭО Эканамiчная гiсторыя Беларусi 1 Курс 
  Главная
  Новости
  История
  Франкоязычное
  отделение
  Проект
  ТЕМПУС ТАСИС
  Экономика ЕС
  Декан
  Профиль
  специалиста
  Абитуриенту
  Учебный
  процесс
  Выпускники
  Справочник
  студента
  Ассорти
  Ссылки
  Контактная
  информация
  О сайте


    «Эканамічная гісторыя Беларусі»

ТЭМАТЫКА КУРСАВЫХ РАБОТ 

 1 Курс

 

1.                 Гаспадарчае развіццё Полацкага княства — першай раннефеадальнай дзяржавы на тэрыторыі Беларусі.

2.                 Рабаўладальніцтва старажытнага насельніцтва Беларусі: ступень распаўсюджвання і эканамічная эфектыўнасць.

3.                 Развіццё земляробчых сялянскіх прылад працы і рост прадукцыйнасці вытворчасці ў IX — першай палове XIX ст.

4.                 Гарадская гаспадарка на Беларусі ў IX XII / XIII XIV; XV — першай палове XVII; другой палове XVII XVIII; XIX — пачатку XX ст.(па выбары студэнта).

5.                 Развіццё ўнутранага і знешняга гандлю беларускіх зямель у IX — сярэдзіне XIII ст.

6.                 Старажытны гандлёвы шлях "з вараг у грэкі" і яго роля ў эканамічным развіцці беларускіх Зямель.

7.                 Шляхі феадальнага землеўладання на Беларусі ў IX XVI стст.

8.                 Гісторыя развіцця металаапрацоўкі, ганчарства, ткацтва, будаўніцтва, ювелірнай справы, гарбарства, спірта-гарэлачнай вытворчасці, ільнаводства і іншых галін народнай гаспадаркі на Беларусі (па выбары студэнта).

9.                 Уплыў прыроднага асяроддзя на гаспадарчую дзейнасць людзей (на прыкладзе Беларусі).

10.            Узнікненне шматукладнай гаспадаркі на тэрыторыі Беларусі.

11.            Узнікненне грамадскага падзелу працы (да гісторыі пытання).

12.            Горназдабываючая справа на Беларусі.

13.            Грошы і грашова-крэдытныя адносіны на тэрыторыі Беларусі IX XIII, XIV XVI, XVII XVIII стст.(па выбары студэнта).

14.            Старажытнарускія летапісы аб складанні феадальных адносін на землях Беларусі.

15.            Рамесная вытворчасць на тэрыторыі Беларусі ( IX XI, XV — першая палова XVII ст.) (па выбары студэнта).

16.            Гаспадарка старажытных гарадоў Беларусі.

17.            Катэгорыі феадальна-залежных сялян на Беларусі ў IX XIII, XIV XVIII стст.(па выбары студэнта).

18.            Развіццё гандлю ў Полацкім княстве ў IX XII стст.

19.            Сельская гаспадарка — аснова эканамічнага развіцця беларускіх зямель у XIV XVI стст.

20.            Гаспадарка беларускіх зямель у складзе Вялікага княства Літоўскага.

21.            Мануфактурная вытворчасць на тэрыторыі Беларусі.

22.            Роля магдэбургскага права ў сацыяльна-эканамічным жыцці гарадоў Беларусі.

23.            Рэгуляванне гаспадарчых адносін у Вялікім княстве Літоўскім на падставе Статутаў ВКЛ.

24.            Знешнеэканамічныя сувязі Вялікага княства Літоўскага ў другой палове XIII XVI ст.

25.            Эканамічныя адносіны ВКЛ з Расіяй (Польшчай, Нямеччынай) (па выбары студэнта).Унутраны і знешні гандаль у ВКЛ (XIII XVI стст.)

26.            Сялянскае землеўладанне і землекарыстанне ў XVI XVIII стст.

27.            Аграрная рэформа 1557 г., яе змест і ўплыў на гаспадарчае жыццё беларусаў.

28.            Арганізацыя гаспадаркі магнацкіх маёнткаў Радзівілаў (Патоцкіх, Сапегаў, Храптовічаў і інш.) (па выбары студэнта).

29.            Эканоміка беларускіх земляў у складзе Рэчы Паспалітай.

30.            Стан гандлю на беларускіх землях у складзе Рэчы Паспалітай у XVII XVIII стст.

31.            Першыя мануфактуры на тэрыторыі Беларусі. Слуцкая фабрыка паясоў.

32.            Антоні Тызенгаўз — буйны арганізатар мануфактурнай вытворчасці на Беларусі ў другой палове XVIII ст.

33.            Сацыяльна-эканамічныя вынікі далучэння Беларусі да Расійскай імперыі.

34.            Памешчыцкая і сялянская гаспадарка Беларусі ў першай палове XIX ст.

35.            Беларускія фабрыкі і заводы ў пачатку прамысловага перавароту.

36.            Спробы гаспадарчых рэформаў на беларускіх землях у першай палове XIX ст.

37.            Сельская гаспадарка Беларусі напярэдадні адмены прыгоннага права.

38.            Адмена прыгоннага права на тэрыторыі Беларусі.

39.            Развіццё капіталістычных адносін у сельскай гаспадарцы Беларусі пасля адмены прыгоннага права.

40.            Гісторыя будаўніцтва чыгунак на тэрыторыі Беларусі.

41.            Перадумовы, змест і вынікі гаспадарчай рэформы (па выбары студэнта).

42.            Адлюстраванне эканамічнага становішча і развіцця Беларусі ў статыстычных даведніках Расіі.

а) першая палова XIX ст.

б) другая палова XIX ст.

в) 1900 — 1917 гг.

43.            Развіццё капіталістычных адносін у беларускай прамысловасці ў другой палове XIX ст.

44.            Асаблівасці эканамічнага развіцця Беларусі ў канцы XIX — пачатку ХХст.

45.            Развіццё ўнутранага і знешняга рынку Беларусі ў XIX ст.

46.            Грашовая рэформа С.Ю.Віттэ (1897 г.), яе ўплыў на эканамічнае жыццё.

47.            Правядзенне сталыпінскай аграрнай рэформы на Беларусі.

48.            Удзел банкаў у ажыццяўленні сталыпінскай аграрнай рэформы.

49.            Сялянскія перасяленні з Беларусі: другая  палова XIX -- пачатак XX ст.

50.            Беларусь у сістэме еўрапейскага рынку (канец XIX -- пачатак XX ст.).

51.            Сацыяльна-эканамічнае становішча рабочых і сялян Беларусі ў пачатку XX ст.

52.            Эканамічныя прычыны эміграцыі насельніцтва Беларусі ў ЗША і Канаду і іншыя краіны ў канцы XIX — пачатку XX ст.

53.            Развіццё банкаўскай справы на Беларусі ў другой палове ХІХст. – 1917 г.

54.            Развіццё статыстыкі на Беларусі пасля адмены прыгоннага права (1861 — 1917 гг.).

55.            Эканоміка Беларусі ў гады першай сусветнай вайны.

56.            Сацыяльна-эканамічная палітыка Часовага ўрада.

57.            Станаўленне камандна-адміністрацыйнай эканамічнай сістэмы пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі (1917-1920 гг.)

58.            Сутнасць і змест палітыкі "ваеннага камунізму", яе значэнне.

59.            Фінансава-крэдытная сістэма ў гады "ваеннага камунізму".

60.            Развіццё сельскай гаспадаркі на Беларусі ў 1917 — 1920 гг.

61.            Сутнасць і значэнне новай эканамічнай палітыкі.

62.            Сельскагаспадарчыя кааператыўныя таварыствы БССР у перыяд НЭПа (1921 — 1927 гг.).

63.            Хутарская форма землекарыстання на Бшарусі ў 20-я гг.

64.            Стварэнне савецкай статыстыкі. Статыстыка ў перыяд НЭПа (1921 — 1929 гг.).

65.            Стан гандлю Беларусі ў гады НЭПа (1921 — 1927 гг.).

66.            Сельская гаспадарка Беларусі ва ўмовах НЭПа.

67.            Прамысловасць Беларусі ў гады новай эканамічнай палітыкі.

68.            Грашовая рэформа 1922 — 1924 гг., яе змест і значэнне.

69.            Грашова-крэдытныя адносіны ў гады НЭПа.

70.            Згортванне новай эканамічнай палітыкі, устанаўленне камандна-адміністрацыйнай сістэмы кіравання эканомікай.

71.            Правядзенне фарсіраванай індустрыялізацыі рэспублікі, яе вынікі.

72.            Прымусовая калектывізацыя на Беларусі, яе шлях і ўрокі.

73.            Дзейнасць наркама зямляробства БССР З.Ф.Прышчэпава.

74.            Падатковая палітыка ўрада БССР напярэдадні суцэльнай калектывізацыі (1921 — 1927 гг.).

75.            Хлебанарыхтоўчыя цяжкасці ў канцы 1927 — першай палове 1929 г., іх прычыны і пошукі шляхоў вырашэння ў БССР.

76.            Адмоўны ўплыў на статыстыку ў перыяд сталінскага таталітарнага рэжыму (1930 — 1953 гг.).

77.            Дэфармацыя прынцыпаў бухгалтарскага ўліку ў СССР у 30-я — пачатку 50-х гг.

78.            Развіццё дзяржаўнага і кааператыўнага гандлю Беларусі ў гады першых пяцігодак.

79.            Сацыяльнае развіццё БССР у даваенны перыяд.

80.            Прамысловасць беларускіх земляў у складзе Польшчы (1921 - 1939 гг.).

81.            Сельская гаспадарка Заходняй Беларусі ў перыяд знаходжання ў складзе Польшчы.

82.            Крэдытная рэформа 1930 — 1932 гг. і яе значэнне.

83.            Аграрная палітыка нямецкіх акупантаў на Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

84.            Прамысловасць, транспарт, гандаль Беларусі ў гады нямецка-фашысцкай акупацыі.

85.            Асаблівасці гаспадарчага жыцця ў партызанскіх зонах у перыяд Вялікай Айчыннай вайны (1943 — 1945 гг.).

86.            Прамысловасць і транспарт у пасляваенныя гады (1946 —1950 гг.).

87.            Стан сельскай гаспадаркі ў пасляваенны перыяд.

88.            Матэрыяльнае становішча беларускага сялянства ў 40 — 50-я гг.

89.            Сацыяльна-эканамічнае становішча беларускага народа ў канцы 40-х гг.

90.            Грашовая рэформа 1947 г., яе вынікі.

91.            Народная гаспадарка Беларусі ў 50-я гг.

92.            Спробы мадэрнізацыі адміністрацыйна-каманднай сістэмы ў сярэдзіне 50-х гг. і эканамічнае развіццё Беларусі.

93.            Развіццё народнай гаспадаркі Беларусі ў гады пятай і шостай пяцігодак.

94.            Рэформа кіравання прамысловасцю і сельскай гаспадаркай у другой палове 60-х гг. XX ст., іх змест і вынікі.

95.            Нарастанне крызісу ў эканамічным жыцці ў 70-я гг.

96.            Пошукі шляхоў перабудовы эканамічных адносін у СССР у 1985 —. 1990 гг.

97.            Стан гаспадаркі Беларусі ва ўмовах пераходу да рыначных адносін.

98.            Стан гандлю ва ўмовах пераходу да рыначных адносін.

99.            Гаспадарчае жыццё Рэспублікі Беларусь у 1991—1995 гг.

100.        Пачатак перабудовы дзяржаўнай статыстыкі, вяртанне яе да навуковых прынцыпаў (1986 — 1995 гг.).

101.        Перабудова сацыяльна-эканамічных адносін на Беларусі і спроба адраджэння класічных прынцыпаў бухгалтарскага ўліку (1986 — 1995 гг.).

102.        Асаблівасці грашова-крэдытнай палітыкі беларускага ўрада ў 90-я гг.

103.        Фінансавая палітыка беларускага кіраўніцтва ў 90-я гг. Станаўленне грашовай сістэмы Рэспублікі Беларусі ў першай палове 90-х гг.

Галоўныя этапы фарміравання банкаўскай сістэмы

 

вверх


МЭО
Copyright (c) БГЭУ ФМЭО, 2001-2002.

Белорусский рейтинг Rating All.BY Рейтинг белорусских сайтов 10BY
Hosted by uCoz